Казахстанскі журналіст: Ісламізм унутры краіны будзе набіраць абароты


«Калі восем-дзесяць гадоў таму амаль нічога не было чутно пра ісламістаў у Казахстане, то цяпер гэта ўжо дастаткова шырокая для абмеркавання ў грамадстве тэма», – кажа ў размове з «Белсатам» казахстанскі журналіст Ігар Віняўскі.

Паводле яго, ісламізм у краіне набірае абароты, і гэтая тэндэнцыя будзе ўзмацняцца. З адной простай прычыны: дзяржава не робіць анічога для таго, каб прэвентыўна працаваць з грамадзянамі.5 чэрвеня ў горадзе Актэбэ, што на захадзе Казахстану, у час нападу на дзве збройныя крамы і вайсковую частку баевікі забілі шэсць чалавек і яшчэ дзясяткі паранілі. У час спецаперацыі 18 меркаваных злачынцаў былі забітыя, яшчэ восем – затрыманыя. Тады ўлады Казахстану акрэслілі нападнікаў як радыкальных ісламістаў, якія атрымлівалі інструкцыі з-за мяжы.