Каверын на «Белсаце»: Я ж магу па-расейску размаўляць?.. Было б добра, каб усё было на мове, але не маймі рукамі


Добрая настаўніца, настаўніца-дэспат, пагардлівы выкладчык і гэтак далей. Беларускі «Facebook» наперабой узгадвае школьныя гады і ўмовы навучання беларускай мовы. Гэткія ўспаміны ў інтэрнаўтаў справакаў допіс радыёвядоўцы Канстанціна Каверына.

У допісе Каверын адказаў на зададзенае ім жа пытанне: чаму беларуская мова яму гідкая? Праблему журналіст бачыць у сваёй школьнай траўме і кнізе па гісторыі за пяты клас. Допіс сабраў паўтары сотні каментароў, у тым ліку шмат крытычных, завязалася вострая палеміка, у якой браў удзел і сам аўтар допісу. Некаторыя вырашылі пайсці далей за словы: актывіст Дзяніс Садоўскі звярнуўся па тлумачэнні да працадаўцы Каверына «Радыё Юністар». Там адказалі, што прыменяць адмысловыя захады ў дачыненні да вядоўцы.

Адзін з апошніх допісаў Каверына.

«Калі мы хочам, каб беларускай мовы стала больш, калі мы хочам, каб нашыя дзеці размаўлялі па-беларуску, то напэўна лепш цытаваць Багдановіча, а не «гавкать» на беларускай мове», – падзяліўся ўражаннямі ад скандалу вакол свайго допісу Канстанцін Каверын.

«Скажу за сябе. Было б добра, калі б усё навокал было на мове, не маймі рукамі», – заявіў Каверын у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Радыёвядоўца таксама заявіў, што ў беларускамоўным асяроддзі размаўляе па-беларуску. Але ў размове з вядоўцаю «Белсату» Каверын карыстаўся расейскаю.

Больш у відэаматэрыяле!