Кавэр на AC/DC ад Старога Ольсы i другiя песнi aд «гонару і годнасцi беларускае музыкі»


Госцем пятага выдання аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна будзе гурт «Стары Ольса» – гонар і годнасць беларускае музыкі.

Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з канцэртамі за акіян.

У адмысловым сюжэце Хрысціна Дарапей распавядзе, як зрабіць у Беларусі паспяховы краўдфандынгавы праект.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Літвін» (музыка народная, словы Змітра Сасноўскага) 3.33
  • «Highway to Hell» (музыка і словы гурта AC/DC) 3.28
  • «Кола рыцэрска» (музыка і словы народныя, пераклад Змітра Сасноўскага) 4.35

ДД, ВД