Кавалеўскі: Ні Расея, ні ЗША не гатовыя да наўпроставага супрацьстаяння


Ці Злучаныя Штаты Амерыкі здзейсняць удар па Сірыі? Днямі амерыканскі прэзідэнт папярэдзіў Расею, каб тая рыхтавалася і што ракеты хутка прыляцяць. Пазней сказаў, што тэрмін гэтае атакі невядомы, яна можа адбыцца неўзабаве, а можа і не так хутка.

З другога боку паступае інфармацыя, што Расея актыўна рыхтуецца да супрацьстаяння, глушыцца сувязь і сігналы GPS. У Сірыі заўважаныя расейскія бамбавальнік Су-34 з супрацькарабельнымі ракетамі. Ці свет стаіць на парозе гарачага канфлікту паміж Расеяй і ЗША? Абмяркоўваем з госцем гарачага каментара Валерам Кавалеўскім, былым дыпламатам, а зараз чальцом Беларуска-амерыканскага задзіночання.

«Усе бакі, я думаю, зацікаўленыя ў тым, каб такой эскалацыі сітуацыі не адбылося. Ніхто не хоча наўпроставага супрацьстаяння ЗША і Расеі – ні Расея, ні ЗША. Ніхто да гэтага не гатовы. Маё меркаванне, што паступова сітуацыю будуць «адкручваць», – заявіў Валерый Кавалеўскі.