Кастусёў: Сітуацыя ў ЖКГ – гэта адбіццё стану ўсёй эканомікі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNUxBNHBheDBvYmslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Толькі беларусы перавялі дух пасля жыровак за студзень, як кіраўніцтва краіны падрыхтавала чарговы сюрпрыз. Новы ўказ аб пераразліку тарыфаў гатовы да падпісання. Праект трапіў да журналістаў і адразу выклікаў шмат пытанняў.Праект указу распрацавала група, у якую ўваходзілі прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Згодна з дакументам тарыфы, якія субсідуе дзяржава, застануцца практычна без зменаў, за выняткам водазабеспячэння і каналізацыі, а таксама тарыфаў на электраэнергію і прыродны газ. Іх маюць знізіць. І яшчэ адна змена ў выпадку прыняцця ўказу – плата за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дому будзе ўносіцца зыходзячы з колькасці чалавек, зарэгістраваных у жылым памяшканні.Былы дырэктар Шклоўскага абʼяднання ЖКГ Рыгор Кастусёў назваў указ пра змяншэнне тарыфаў ЖКГ спробай Лукашэнкі спадабацца насельніцтву. Насамрэч жа вада праз гэта не становіцца танней.«Я калі гляджу на такія дзеянні ўладаў, я мяркую, што кіраўніцтва Беларусі ў разгубленасці і не ведае, што рабіць. Вы глядзіце, колькі год не могуць дакладна падлічыць сапраўдны сабекошт камунальных паслугаў, нягледзячы на патрабаванне Лукашэнкі, нягледзячы на спробы аднаго старшыні Камітэту дзяржкантролю, другога, колькі іх яшчэ будзе… Але, як кажуць, воз застаецца на месцы. Што яшчэ хачу адзначыць: менавіта такая сітуацыя ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы – гэта адлюстраванне становішча ва ўсёй эканоміцы. Тое, што ўлады не могуць дамагчыся ладу ў сферы ЖКГ, – гэта адбываецца ва ўсёй эканоміцы, дрэваапрацоўчы, машынабудаванні… Можна сказаць смела, што за 20 гадоў адбылася дэградацыя ўладаў Беларусі. Кіраванне эканомікай па-старому не адпавядае ўжо новаму часу і новым рэаліям», – сказаў Рыгор Кастусёў.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu