Эксперт Касмічны Гарант сустрэўся з зямным Гарантам


https://www.youtube.com/watch?v=cmwAOMECQZEУ той час, калі нашыя касмічныя спадарожнікі заваёўваюць прасторы Сусвету, Захад пастанавіў устаўляць беларускай касмічнай праграме дручкі ў колы.Агенты «варожага ГасДэпу» ды «загніваючай Гейропы» Даша Зялінская і Крумкач Менскі чарговы раз паспрабуюць уратаваць Беларусь ад палітыкі Гаранта ды ўраду.Сябры створаць у карчме Цэнтр Кіравання Палётамі, паслухаюць песню старшыні Нацбанку Паўла Калаура, які штораніцу моліцца пра выхад з крызісу, разам з гуртом «Трубадуры» паразважаюць пра «нейкую незразумелую дэмакратыю», а таксама стануць сведкамі міжпланетнай сустрэчы Гаранта зямнога і Гаранта касмічнага.

Каментары