Карты зніжак, бізнес на бровах і бародах, долевая пастка


Свая кішэня: Ці прыносяць карысць зніжкавыя карткі

«Еўраопт» ды «Карона», «Прастор» і «Суседзі» – у кожнай сеткавай краме на касе пытаюцца, ці ёсць у вас зніжкавая картка. Бывае, такія карткі выдаюць бясплатна, а бывае – за грошы. Карткі могуць даваць зніжку, ці на іх могуць назапашвацца балы, якія вы зможаце выдаткаваць у краме пазней.Андрэй Янюк, начальнік аддзелу сеткі гіпермаркетаў «Суседзі», зазначае, што картку, якая каштуе каля Br 10 тыс., можна «адбіць» адным паходам у краму. Але эксперты сцвярджаюць, што мець карткі ўсіх прадуктовых сетак можа быць не выгадна.Пра плюсы і мінусы зніжкавых картак, зніжкі пры выкарыстанні ў крамах банкаўскіх картак ды іншыя бонусы гандлёвай сістэмы.

Барані свае: Долевая пастка

Сям’я Марата Гарбунова збудавала ўласную кватэру, але кошт квадратнага метра павялічыўся амаль у чатыры разы за чатыры гады будаўніцтва. Плюс, замоўцы будоўлі – Беларуская чыгунка – яшчэ спагналі з дольнікаў па Br 35 млн за вонкавыя камунікацыі вакол дому.Тэмпы будоўлі ў Беларусі запавольваюцца – грошай у насельніцтва не стае. Пры гэтым кампаніі-забудоўнікі ўсімі спосабамі пытаюцца прывабіць кліентаў – каб не згубіць ужо ўкладзеныя грошы.Як правільна чытаць дамову долевага будаўніцтва і якія законы трэба ведаць, каб не згубіць укладзеных грошай; што будзе вінны вам забудоўнік, калі зацягне са здачай дому і ці ёсць шанцы ў судзе супраць буйной кампаніі.