Канфлікт цара з султанам. Генерал ЗША ў праграме. Пацяпленне і наступ на беларускія балоты.


Свежы выпуск «Прасвета» прысвечаны парніковаму эфекту на планеце, рэфэрэндуму па змене канстытуцыі ў Арменіі і навуковым метадам Японіі, якія каштуюць жыццяў сотням кітоў.

Расея–Турцыя: канфлікт цара і султана

Канфлікт між Расеяй і Турцыяй, яшчэ не збройны, стартаваў рэзка ды імчыцца з вар’яцкаю хуткасцю. Анкара просіць не абвастраць сітуацыі, але разумее, што супрацьстаянне не скончыцца простымі перамовамі. Чым гэта можа абярнуцца для ўсіх? Матэрыял Яраслава Сцешыка.

Камандуючы амерыканскай арміяй у Еўропе

Чаму НАТА баіцца дзевяноста пяці кіламетраў паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю? Ад чаго пачынаецца гібрыдная вайна? Ці Расеі ўдасца адцягнуць увагу Захаду ад Украіны? Што рабіць з «Ісламскай дзяржавай»? Вашай увазе найцікавейшыя фрагменты выступу генерала Бэна Годжэза ў Варшаве, якія падрыхтаваў Сяргей Пеляса.

Градус да катастрофы

Сто пяцьдзясят адзін кіраўнік краінаў свету сабраліся ў Парыжы на глабальнай кліматычнай канферэнцыі. Перамовы працоўных групаў працягнуцца два тыдні ды могуць стаць як найбуйнейшым прарывам у кліматычнай палітыцы, гэтак і вялізарным правалам. Рэпартаж Усевалада Шлыкава.

«У кліматычным сэнсе Беларусь выглядае няблага, каб не наступ на балоты»

Як кліматычныя змены ўплываюць на Беларусь і як Беларусь уплывае на кліматычныя змены – у студыі «Прасвету» разважае эканаміст Святаслаў Валасюк.[/vc_column_text][vc_column_text]

Як працуе парніковы эфект?

Чаму павышаецца ўзровень мора? Ці міжнародныя дамовы па ахове клімату эфектыўныя? На гэтыя пытанні нам адказаў прафесар Томаш Жыліч, выбітны эксперт у справах зменаў клімату з Цэнтру экалагічнай эканомікі Варшаўскага ўніверсітэту.

Крэдыт МВФ – грошы тым, хто не ўмее працаваць

Крэдыт тры мільярды долараў. Крэдыты ад МВФ для Беларусі супадаюць з пацяпленнем дачыненняў з Захадам. Але ці можна гэта назваць узнагародаю за «лібералізацыю»? Каму пазычаюць такія грошы? Колькі замежных даўгоў павесіў на кожнага з нас Лукашэнка? Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Арменія. Пратэсты супраць зменаў канстытуцыі

Гэтымі выходнымі ў Арменіі можа змяніцца дзяржаўны лад: і гэта на фоне расейска-турэцкага супрацьстаяння. З пачатку тыдня ў Ерэване трывае масавы пратэст супраць рэферэндуму пра змену канстытуцыі, які стаў пратэстам супраць уладаў. Пратэстоўцы каля ерэванскай оперы зазначаюць, што ў краіне пачалася рэвалюцыя. Што ў Арменіі змяніць лягчэй – канстытуцыю ці ўладу? Матэрыял Дзяніса Дзюбы.

Японскія кітабоі: даследаваць – не, забіваць.

Японцы цвердзяць, што скіраваліся ў Антарктыку па навуковыя доследы папуляцыі кітоў. Але ж не за навуку Міжнародны суд два гады таму пазбавіў краіну права «даследаваць», але ў выніку – забіваць гэтых непаўторных жывёлінаў. Якім будзе адказ на парушэнне міжнароднага права?