Давайце разбірацца Канец сланцавай рэвалюцыі


Ад пачатку году нафта BRENT падаражэла амаль удвая.

Амерыканскія вытворцы сланцавай нафты выстаялі ў коштавай вайне, але, насуперак чаканням, не спынілі ўздаражэнне вуглевадародаў, якое адбываецца пасля таго, як Расея і OPEC дамовіліся абмежаваць здабычу чорнага золата. Ад пачатку году нафта маркі BRENT падаражэла амаль удвая, і аналітыкі лічаць гэты ўзровень дастаткова стабільным – нават, з патэнцыялам да павышэння.

Што гэта азначае для беларускай эканомікі? Якія прыемныя навіны чакаюць беларусаў, а якія – ня вельмі? Пра гэта на «Белсаце» разважаюць кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Пітэр Долмэн, аўтар польскіх рынкавых рэформаў Марэк Дамброўскі і эканамічны аналітык Сяргей Чалы.

Каментары