ПраСвет Менск-Масква: канец міфу братняй любові


Чаму Менск з Масквой не могуць дамовіцца. Ці братняя любоў скончваецца?

Шпіёны і дыверсанты. Чаму вайна спецслужбаў Украіны і Расеі выходзіць на першы план? Зло ці меншае зло. Хто прыйдзе пасля Франсуа Аланда і ці застанецца Ангела Мэркель? Калі можна будзе паехаць на абʼяднаны Кіпр у адпачынак?

Нафта, грошы ды арміраваны тэкстыль. Шматвектарнасць Лукашэнкі як спосаб выжыць

Вонкавапалітычныя вынікі тыдня падводзіць Яраслаў Сцешык. Каментуюць Ігар Тышкевіч эксперт праграмы «Міжнародная і ўнутраная палітыка» Украінскага інстытуту будучыні і Дзяніс Мельянцоў старэйшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

Ці братняя любоў паміж Беларуссю і Расеяй гэта ўжо міф ці яшчэ рэальнасць?

Інтэрвʼю з польскім даследчыкам палітыкі Беларусі Камілям Клысіньскім з Цэнтру ўсходніх даследаванняў. Гэта дзяржаўная фабрыка думак, якая рыхтуе аналітыку для ўраду.

Як змагаюцца тайныя службы нашых суседзяў

Ці канфлікт паміж Расеяй і Украінай перайшоў у вайну спецслужбаў? Усевалад Шлыкаў. Каментуюць палкоўнік ФСБ у адстаўцы Міхаіл Трэпашкін і ўкраінскі ветэран АТО Тарас Кастанчук.

Нямеччына і Францыя – на парозе выбараў

Хто будзе кіраваць Францыяй замест Франсуа Аланда і ці застанецца Ангела Мэркель, разбіраўся Ігар Кулей. Каментуюць Ян-Свэн Рытэльмаер ды Паўль Іван, аналітыкі «European policy centre» у Бруселі.

Калі абʼяднаецца Кіпр

Чаму размовы па абʼяднанні Кіпру сарваліся? Ці пытанне Кіпру вырашыцца раней чым пытанне Крыму? Высвятляў Дзяніс Дзюба Каментуюць Фікры Торас, прэзідэнт камерцыйнай палаты Кіпра, з Бруселю – Амэнда Пол, палітычны аналітык «European Policy Centre» і Браян Магўайр, аглядальнік «EBX Media».

Каментары