Камунальнікі не пускаюць у пад'езд: плаці!


Аднойчы вяртаючыся дахаты, спадарыня Алена пабачыла на дзвярах пад’езда новы дамафон. Дзверы зачыненыя, ключоў ад іх няма. Хто замяніў дамафон і навошта, жанчына не ведала.

Пазней высветлілася, што стары дамафон, які абслугоўвала камерцыйная арганізацыя, замянілі мясцовыя камунальнікі. Маўляў, той быў непрыдатны да рамонту. Пра згоду ў жыхароў нібыта пыталі, але да ўсіх не дайшлі.

Умовы пагаднення з камунальнікамі аказаліся горшымі, чым з папярэдняй кампаніяй, таму спадарыня Алена адмовілася падпісваць новую дамову. Коду ад дзвярэй ёй не далі, а старыя ключы перасталі працаваць акурат праз месяц. Каб зрабіць дублікат, жанчына абышла дзясяткі майстэрняў, але аказалася, што ключ абаронены ад капіявання. Цяпер жыхары не могуць зрабіць дадатковыя ключы нават за ўласныя грошы. На ўсе пытанні да камунальнікаў яны чуюць адказ: «Спачатку заключыце дамову».

Вячаслаў Вярынскі, мантажнік абсталявання сувязі, кажа, што канкурэнтная барацьба за абслугоўванне дамафонаў паміж арганізацыямі цягнецца даўно. Падрабязнасці – у відэасюжэце вышэй.

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: