Краінавая канкурэнтаздольнасць, або прывабнасць для інвестыцыяў. На працягу апошніх пяці гадоў урад Беларусі актыўна вядзе размову пра павышэнне пазіцыяў нашай дзяржавы ў міжнародных рэйтынгах. Дзеля гэтага паўсталі і пачалі рэалізоўвацца некалькі дзяржаўных праграмаў. Мэты, якія перад імі ставіліся, – мадэрнізацыя, некаторыя змены ў сістэме адукацыі ды фінансавых інстытутаў.
Колькі і за што? Гэткія пытанні ўзнікаюць бадай у кожнага беларуса, калі ён бачыць жыроўку за сваю кватэру. Тарыфы істотна выраслі, але абгрунтаваць гэта чыноўнікі не змаглі. У выніку разам з квартплатаю павялічваецца і напружанасць у грамадстве. ЖКГ-клуб прапаноўвае развязанне канфліктнай сітуацыі праз нефармальны дыялог.
Камуналка ўжо не зменшыцца. Беларусам варта прызвычайвацца да стоадсоткавай аплаты за жыллёвыя паслугі. У такой сітуацыі распараджэнне ЖЭСамі агульнай маёмасцю ў жылым доме – перажытак. Несці выдаткі за абслугоўванне мусяць усе ўладальнікі кватэраў. Дзеля гэтага і адбываюцца балючыя змены, якія часта суправаджаюцца і памылкамі.