Асабісты капітал Каму ў Беларусі плацяць на 30 % меней за тую ж працу?


Роўнасць у Беларусі толькі фармальная, гаворыць эксперт праграмы «Асабісты капітал» Міхал Залескі.

Статыстыку не падманеш: малады чалавек 16-24 гадоў зарабляе ў сярэднім на 15% менш за сталага работніка, калі займаецца той жа працай. Але гэта калі чалавеку пашанцавала і ён – мужчына. Бо маладая жанчына будзе зарабляць на 30% менш за сталага мужчыну, нават калі працаваць будзе на аналагічнай пазіцыі ў адной і той жа кампаніі.

«Жанчыны з мужчынамі роўныя толькі фармальна. Дэкрэтныя адпачынкі, вечныя бальнічныя з малымі дзецьмі, кваліфікацыйнае адставанне. Гэтыя рэальныя і ўяўныя страхі кіраўнікоў пры фактычнай адсутнасці сапраўдных, то бок незалежных прафсаюзаў у краіне, і ствараюць розніцу», – распавядае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Пры тым менавіта жанчыны – носьбіты сацыяльнай адказнасці ў беларускіх сем’ях. То бок ад жаночага дабрабыту залежыць, напрыклад, рашэнне нараджаць ці не нараджаць дзяцей. Уся Еўропа рухаецца ў кірунку пазнейшага нараджэння дзяцей, і мы таксама, а вось па якіх прычынах мы той кірунак выбралі – глядзіце ў сюжэце.

Каментары