«Камерата». Калядны сэт у студыі «Belsat Music Live»


Вядомая на ўвесь свет унікальная беларуская група «Камерата» у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выканае сэт са сваіх найлепшых калядных твораў.

Выканаўцы ў размове з Міраю Шульц распавядуць пра свае самыя незвычайныя канцэрты і малавядомыя факты з 30-гадовай творчай гісторыі калектыву, узгадаюць пра сваё першае турнэ ў ЗША і запіс на фірме «Мелодыя» на пачатку 1990-х ды раскажуць пра апошнія змены ў складзе і новыя ідэі.

У праграме гучаць песні:

«Паміж небам і зямлёй»

(музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«Афра»

(музыка і словы Аляксандра Доўнара)

«На Раство»

(музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«Дударыкі»

(музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«Снега, снега»

(музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«Вышэй золата»

(музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай і Аляксандра Доўнара)