Калі за сухоты – турэмныя ўмовы


«Людскія справы» выявілі прынамсі 5 лячэбніцаў закрытага тыпу для сухотнікаў, дзе няма элементарных прыкметаў цывізілацыі: адсутнічае гарачая вада, харчаванне, медыкаменты.І гэта пры тым, што ўлады на афіцыйным узроўні кажуць пра поспехі ў змаганні з палачкай Коха. У студыі медычны даследнік Зміцер Жамчужнікаў абвяргае гэтыя лічбы і кажа пра тэндэнцыю спынення змяншэння колькасці хворых. Другі госць, былы хворы на сухоты Андрэй Мікалаеў, распавядае, якім чынам і ў якіх умовах адбываецца лячэнне.