Калі ўрад не можа выканаць патрабаванні – гэта эканамічны генацыд народу


«Я спадзяюся, што людзі будуць патрабаваць ад дзяржавы новых спрыяльных умоваў для стварэння сярэдняга класу. Калі ўрад не ў стане выканаць патрабаванні беларусаў, то гэта можна расцэньваць як эканамічны генацыд беларускага народу», – заявіла ў эфіры «Белсату» Вольга Мікалайчык.

На думку грамадскай актывісткі, нельга асуджаць тых, хто баіцца прыходзіць на вулічныя акцыі. Разам з тым Вольга Мікалайчык кажа пра «крытычную масу», якая можа сабрацца ў нядзелю:

«Людзі зразумелі, што нельга баяцца палітыка, Статкевіча, таму што за ім не палітычныя, у радыкальным сэнсе, лозунгі, а спроба дагрукацца да ўраду. Каб распавесці, што настала крытычная кропка. Тыя ж гандляры, прадпрымальнікі заўсёды маглі набыць сабе хлеб, і яны хутка пачнуць паміраць ад голаду».