«Калі ўмовы для беспрацоўных стануць больш жорсткімі, то народ успыхне», – актывіст


На нарадзе 21 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што новая рэдакцыя дэкрэту №3 (так званага «дэкрэту аб дармаедах») павінна быць «прызямлёнай і збалансаванай».

Грамадскі актывіст з Барановічаў Мікалай Чарнавус лічыць, што вяртанне дэкрэту можа справакаваць новыя пратэсты ў рэгіёнах.

«Пакуль народ прыціх, але калі ўмовы для беспрацоўных стануць больш жорсткімі, то народ успыхне», – кажа Чарнавус у «Гарачым каментары».

Паводле актывіста, шмат людзей цяпер з’язджаюць на заробкі ў Расею і Польшчу. Пры гэтым у рэгіёнах сітуацыя значна больш складаная, чым у Менску.

 

ІІ, belsat.eu