Людскія справы Калі праца чыніць калецтва


У Беларусі прыхоўваецца кожны трэці выпадак траўмавання на працоўным месцы. Пры гэтым часта ў змову ўступаюць абодва бакі – і працадаўца, і рабочы. Так сталася з героям нашага першага рэпартажу – Антонам Палуянам з Воранаўскага раёну, якому ў выніку ампутавалі нагу. З боку дзяржавы амаль няма дапамогі на неабходныя лекі, абсталяванне для нармальнага перасоўвання. У справе разабрацца дапамагаюць госці ў студыі: працаўнік з 40-гадовым стажам на ААТ «МАЗ» Сцяпан Паўловіч, а таксама інспектар аховы працы Юрый Лазоўскі.

Каментары