Калі б не было БНР, не было б незалежнай Беларусі


Яшчэ напярэдадні сёлетняга юбілейнага Дня Волі шматкроць падкрэслівалася: 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – не пачынаецца і пагатоў не сканчаецца адным, хай і важным днём – 25 сакавіка. Сёлета мы маем цэлы год пад знакам Незалежнасці.

«Белсат» працягвае тэматыку 100-годдзя БНР, у тым ліку ў межах цыклу «Даты праўды», у якім аўтар Вячаслаў Ракіцкі паказвае фотаздымкі, відэа і матэрыялы з прыватных архіваў, якія не публікаваліся раней.

Выбар тэмы для цыклу дакументальных фільмаў на Белсаце, якія прысвечаныя 100-годдзю БНР – гэта асабістая апантаннасць Незалежнасцю, кажа госць Гарачага каментара Вячаслаў Ракіцкі, аўтар пргарамаў на Белсаце, дакументаліст.

Ген незалежнасці ў беларусаў ёсць і заўсёды будзе, – працягвае Вячаслаў Ракіцкі. – Гэта цалкам натуральна для кожнага чалавека жадаць быць самастойным і мець свабоду. Але трэба асвета, трэба адукацыя. Таму я і раблю цыкл фільмаў, адукацыйных праграмаў. Я перакананы і распавядаю, што БНР – не нейкая кароткачасовая ідэя, якая існавала 3-4 месяцы. Ідэя БНР праіснавала цэлае стагоддзе. Не было б гэтага, не было б сёння Незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Цалкам размову глядзіце ў відэа.