Мова Нанова Каханне і секс


Жарсць, спакуса, секс… Ці ёсць сёння месца гэтым паняткам у беларускай літаратуры? Ці з’яўляецца цнатлівасць адметнай рысай беларусаў? Якімі словамі ў нашай мове можна апісаць жарсць? Любоў і каханне – у чым розніца?

На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа аўтарка нашумелага рамана «Урбан@М» літаратарка Людміла Шчэрба.

Пачуццё – рус. чувство
Прыхільнасць – рус. привязанность
Адданасць – рус. преданность
Асоба процілеглага полу – рус. лицо противоположного пола
Любоў / каханне / любасць – рус. любовь. Каханне – рамантычныя адносіны звычайна паміж асобамі процілеглага полу, а любоў – пачуццё вялікай прыхільнасці і адданасці Радзіме, бацькам, дзецям, мужу/жонцы і інш.
Каханне: вялікае (большое), бессмяротнае (рус. бессмертное), бязмежнае (рус. безграничное), моцнае (рус. сильное), нястрымнае (рус. неудержимое), непахіснае (рус. непоколебимое), вечнае, шчаслівае, шчырае (рус. искреннее), чыстае
Закаханасць – рус. влюблённость; закаханы – рус. влюбленный
Улюбёны = любімы
Каханы, каханая = любімы, любімая
Каханак, каханка – рус. любовник, любовница
Захапленне – рус. увлечение
Жарсць = страсць; спаталяць жарсць – рус. утолять страсть
Юрлівасць – рус. похотливость
Спакуса – рус. искушение
Уражанне – рус. впечатление
Адпрэчанне – рус. отторжение
Саромецца – рус. стесняться
Заахвочваць – рус. поощрять, побуждать
Скарацца – рус. покоряться
Натхняць – рус. вдохновлять
Пасаваць – рус. подходить, соответствовать
Вабіць – рус. притягивать, влечь
Уражлівы – рус. впечатлительный
Цнатлівы – рус. целомудренный
Жартоўны – рус. шутливый
Няёмкі – рус. неловкий
П’янкі́ – рус. пьянящий
Смачны – рус. вкусный
Стрыманы – рус. сдержанный
Прывабны – рус. привлекательный
Прыгожы – рус. красивый
Чароўны – рус. очаровательный
Заляцацца да… – рус. ухаживать за…
Пабрацца шлюбам з… / ажаніцца з… – рус. жениться на…, выйти замуж за…
Шлюб – рус. брак

Каментары