Каго меў на ўвазе Лукашэнка, калі казаў пра «нахабных міністраў»?


Прызначаючы Віталя Дрожжу міністрам лясной гаспадаркі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўзмацняецца кантроль за працай кіраўнікоў, асабліва чальцоў ураду і міністраў, «таму што некаторыя проста знахабіліся». Каго меў на ўвазе Лукашэнка?

«Імёны на стол, як кажуць. Хто канкрэтна? А галоўнае – што далей? Як гэтая сістэма можа змяніцца, калі мяняюцца толькі персаналіі, ніхто не ведае, хто нясе адказнасць. Ужо столькі гадоў Лукашэнка кіраўнік краіны і менавіта ён мусіць несці адказнасць», – кажа госць «Гарачага каментара» Уладзімір Кобец – былы супрацоўнік міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Цалкам размова – ў відэа.