«.К»: музычны шаман з Іўя – у «Belsat Music Live»


Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна.

Ягоныя песні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць з сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Знаўцы знойдуць адсылкі да «Velvet Undeground», «Аукцыону» і «Троіцы», але гэта не дае ключа да спасціжэння творчасці музычнага шамана з Іўя. Капаць трэба глыбей.

У шчырай размове з Міраю Шульц Яўген распавядзе пра жыццё на памежжы, працу настаўніка ў вёсцы, мову рыбы і пра суполку «Нёман 9».

У праграме гучаць песні:

  • «Анёлам гімн»
  • «Птица С.»
  • «Робін Гуд»
  • «Школьный друг»
  • «Пух»

(словы і музыка Яўгена Кучмейны)