Івашын: Улады Беларусі пазбаўляюцца ад верагодных агентаў Масквы


Рэдактар беларускай службы супольнасці «InformNapalm» Дзяніс Івашын адзначае, што кіраўніцтва Беларусі вельмі занепакоенае верагоднай агрэсіяй з боку Масквы, а таму прадпрымае шэраг крокаў як у інфармацыйнай, так і ў ваеннай сферах.

Так, апрача затрыманняў аўтараў «Рэгнуму», Івашын звяртае ўвагу на шэраг значных кадравых перастановак у армейскіх колах, у тым ліку апошнімі днямі. Прычым у адстаўку паціху адпраўляюцца камандзіры з ваеннай адукацыяй на тэрыторыі Расеі.

«Улады Беларусі пазбаўляюцца ад верагодных агентаў Масквы, – кажа Дзяніс Івашын.

А ці можна тое самае сказаць наконт нядаўняга звальнення з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца? Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».