Гарачы каментар Івашын: Баразенку ўтрымлівалі ў камеры з Галавіным і іншымі рускаміраўцамі


Асаблівы ціск гэтаю вясною зазналі і журналісты. Іх затрымлівалі падчас выканання прафесійных абавязкаў. На Дзень волі АМАП затрымаў 25 працаўнікоў медыяў. Кагосьці атпускалі, а кагосьці закрывалі на суткі.

У ізалятары на Акрэсціна застаецца наш калега, аператар Алесь Баразенка, ён усцяж трымае галадоўку. А сёння на волю выйшаў журналіст Дзяніс Івашын, рэдактар беларускай службы супольнасці «ІнформНапалм».

Івашына затрымалі 25-га сакавіка на Дзень волі. Выходныя ён правёў на Акрэсціна, разгляд справы ў Фрунзенскім судзе адбыўся толькі ў панядзелак. Суддзя Яўген Пісарэвіч пасадзіў журналіста на 5 сутак. У часе суда Дзяніс Івашын зафіксаваў фальсіфікацыю дакументаў – пачатковы пратакол затрымання знік.

Дзяніс Івашын знаходзіцца на відэасувязі.

Ён распавёў, што на Акрэсціна, акрамя Максіма Вінярскага і Аляксандра Баразенкі галадоўку трымае Валянцін Корзнікаў.

Ён прыйшоў 26 сакавіка на плошчу Кастрычніцкую на знак салідарнасці з затрыманымі 25 сакавіка на Дзень Волі. Ён асуджаны паводле двух пратаколаў. […] Ён адразу 26 сакавіка, нажаль, у зале суду не было ані журналістаў, ані праваабаронцаў, ён быў сам-насам у зале суду, і ён абвесціў галадоўку. Ужо пяты дзень ён трымае гэтую галадоўку, і мушу задзначыць, што яна збольшасці сухая. Таму што няма перадачаў, нам у камеру нічога не перадавалі. Вады, нармальнай пітной вады, там вобмаль.   

Журналіст бачыў нашага калегу Аляксандра Баразенку

Літаральна 2 дні таму мы сустрэліся ў гэтым унутраным дворыку для шпацыру. І я быў здзіўлены: пабачыў разам з ім – вы не паверыце – вось гэтых адэптаў Русского мира. Сярод іх – Галавін. Гэта тыя, якія выходзілі 4 лютага на плошчу Незалежнасці. 

Каментары