Італьянскія ньёкі супраць беларускіх клёцак: хто пераможа ў бітве кухараў?


Герой чарговага выпуску тэрапеўтычнага кулінарнага шоу «Я не буду гэтага есці!» – Павел Аракелян, удзельнік папулярнага беларускага музычнага праекту «Крамбамбуля».

Для ўдзелу ў тэлешоу «Я не буду гэтага есці!» мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі.

Павел – харызматычны саксафаніст, клавішнік, флейтыст, кампазітар і джазмен. А па сумяшчальніцтве яшчэ і персанальны фітнес-трэнер. Армянін з душой беларуса. Зайздросны жаніх, які пакуль жыве з мамай. А яна – выдатна гатуе. Толькі вось калдуны Паўлу ні ў чыім выкананні не падабаюцца.

Калдунамі часта называюць бульбяныя аладкі, нашпігаваныя мясам. Але сапраўдныя калдуны – з цеста. Яны вядуць свой радавод ад татарскіх «кундзюмаў» з начынкай з сечанай бараніны. З цягам часу калдуны пачалі рабіць з больш таннай і даступнай бульбы. Але захаваўся галоўны прынцып: цеста з начынкай.

Само спалучэнне мяснога фаршу з цёртай бульбай нашаму герою не па душы. Ці змогуць нашыя шэф-кухары падаць яго так, каб госць папрасіў яшчэ?

Вольга Прыгарава вырашыла скарыць Паўла фрыкадэлькамі з традыцыйнымі італьянскімі ньёкі на гарнір. Аматар традыцыйнай беларускай кухні Аляксандр Чыкілеўскі спыніў свой выбар на клёцках з душамі. На чым палягаюць сакрэты прыгатавання страваў і хто пераможа ў гэтым паядынку? Глядзіце 5-ю серыю «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Тэлешоў «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.