Жураўскі: IT-сектар жыруе? Вы проста зайздросціце!


Бізнесовец, адмысловец у справе эфектыўных прэзентацый Канстанцін Жураўскі кажа, што дыскусію вакол таго, ці не варта адмяніць падатковыя льготы ў IT-галіне і ці не завысокія там заробкі, справакавала зайздрасць. А таксама тое, што айцішнікі любяць працаваць ціха і маўчаць аб сваіх дасягненнях, як і аб прыбытках.

Разам з тым эксперт перакананы, што адмяняць ільготы для IT-фірмаў зарана, бо гэты сектар «не жыруе», а адпаведны рынак у Беларусі ў параўнанні з той самай невялікай Эстоніяй недаразвіты.

Жураўскі раіць тым, хто ўсе адно не працуе і сядзіць удома, заняцца вывучэннем азоў праграмавання, каб праз нейкі час пачаць зарабляць у IT-кампаніях спачатку 300–500 долараў.

Глядзіце сёння ў «Размове Мацкевіча»