Гарачы каментар Ірына Яскевіч: Падаткавікі занялі кругавую абарону


https://www.youtube.com/watch?v=Md0BRERW_X8&feature=youtu.beПратэсты прадпрымальнікаў выходзяць на новы ўзровень. Калі напачатку гандляры дэманстратыўна адмяжоўваліся ад палітыкі, цяпер жа ўсё больш чуваць прэтэнзіі менавіта да курсу ўладаў агулам. Ён і прывёў да прадпрымальніцкага крызісу, праблемаў з эканомікай ды збяднення грамадзянаў.Сваю незадаволенасць палітыкай уладаў выказалі больш за паўсотні дробных бізнесоўцаў, што сабраліся ў Віцебску. Асноўнае патрабаванне – адмена ці кардынальная карэкціроўка ўказу N 222, які сярод іншага абавязвае ІПшнікаў мець сертыфікаты на імпартную прадукцыю лёгкай прамысловасці. Свой варыянт далейшага змагання прапаноўвае абʼяднанне «Перспектыва» на чале з Анатолем Шумчанкам – правесці новы форум, але без удзелу чыноўнікаў і нават без медыяў. Маўляў, «трэба распрацаваць стратэгію і тактыку паводзінаў». У «Гарачым каментары» – лідарка прафзвязу ІП «Разам» Ірына Яскевіч.

«Бачная нейкая няўпэўненасць у сённяшнім дні не толькі ў прадпрымальнікаў, але нават і ў чыноўнікаў. Толькі падатковая інспекцыя заняла кругавую абарону і не хоча рабіць не кроку назад. Яны былі суаўтарамі ўказу N 222, яны ўсклалі на сябе тлумачэнне гэтага ўказу і яны гэты ўказ кантралююць. Таму мы спрабуем увесці ў нашую працоўную групу яшчэ і Мінфін. Я лічу, што на ўсіх узроўнях разумеюць, што ідзе знішчэнне прадпрымальнікаў», – заявіла Ірына Яскевіч у эфіры «Белсату».

Каментары