ІП: Мы вырашылі патурбаваць эліту


Мы кажам, што прыйдзем на гэтую Плошчу не аднойчы – да тае пары, пакуль нас не пачуюць, тыя, хто стварыў гэты ўказ, які стаў пятлёй для такога мноства людзей.

Нам прапаноўвалі пайсці на Бангалор, каб мы выпусцілі пару і не прынеслі нікому вялікіх клопатаў. Мы пасядзелі ў гасцініцах (на форум прыехаў 41 горад), мы пасядзелі за круглымі сталамі, і нарэшце зразумелі, што проста нашую, прабачце, эліту нельга турбаваць. Гэтым разам мы вырашылі патурбаваць эліту, бо на Бангалоры яны нас не пачуюць.Не трэба станавіцца быдлам у сваёй краіне.Поўную размову глядзіце ў відэаматэрыяле.