Гарачы каментар ІП атрымалі надзею на скасаванне ўказу 222


У міністэрстве эканомікі паўстала працоўная група па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў: упершыню чыноўнікі і бізнесоўцы селі за агульны стол для таго, каб абмеркаваць крызіс, які спаткаў бізнесоўцаў. Прадстаўнік апошніх, Анатоль Шумчанка, каментуе перамовы ў эфіры «Гарачага каментару».Што вам далі адчуць падчас сустрэчы?Магчыма, гэта рабілася для выгляду – пакуль цяжка меркаваць, але мы пабачылі, што чыноўнікі сурʼёзна заклапочаныя ў той сітуацыі, якая склалася ў краіне ў сферы індывідуальнага прадпрымальніцтва. Яны выслухалі ўсе нашыя меркаванні.Калі казаць пра прапановы, то міністэрства прапанавала разгледзець пытанне сувымернасці штрафаў за парушэнні ўказу. Мы з боку «Перспектывы» прапаноўваем наагул вывесці дробных прадпрымальнікаў з-пад дзеяння гэтага тэхнічнага рэгламенту і вызваліць з-пад адказнасці.Наагул, сённяшні пратакол не быў закрыты, усе перамовы ўжо наперадзе. Галоўная дыскусія адбудзецца 11 лютага аб 11:00.Нагадаю, што працоўная група мае права рабіць прапановы Савету Міністраў паводле вынікаў сваіх паседжанняў.А тое, што пратакол не закрыты, азначае, што немагчыма прыйсці да кансэнсусу або проста пытанняў вельмі шмат?Гэта азначае, што ёсць вельмі шмат нявырашаных праблемаў. І калі мы пачынаем іх вырашаць, узнікаюць новыя нюансы: спачатку адзін, потым другі, пасля трэці – усе чапляецца адно за другое.За адно паседжанне проста фізічна немагчыма вырашыць усе пытанні, іх сабралася мноства.Размову з Анатолем Шумчанкам глядзіце ў відэа.

Каментары