Інтэрнэт-каментары ў Беларусі зачышчаюць перад рэферэндумам?


19 красавіка Палата прадстаўнікоў разгледзіць новую рэдакцыю закона аб СМІ.

Змены плануюцца істотныя, і закрануць яны не толькі працу журналістаў, але і чытачоў, якія актыўна каментуюць падзеі ў краіне ў інтэрнэце.

Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі заўважае, што заканадаўства аб СМІ не раз змянялася напярэдадні буйных палітычных кампаніяў – прэзідэнцкіх выбараў ці рэферэндумаў. Ён лічыць, што цяпер той самы выпадак.

Якія шанцы, што будуць улічаныя пратэставыя заўвагі грамадскасці? Што ў новым законе аб СМІ гаворыцца пра блакаванне сайтаў – ці не пойдуць улады Беларусі яшчэ далей за Крэмль у гэтай справе? Як закон аб СМІ можа справакаваць прасоўванне «рускага свету» у Беларусь?

Падрабязней пра гэта – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Барысам Гарэцкім.

Поўнае выданне «Размовы дня»: