«Intelligency» у «Belsat Music Live»: «Нам захацелася пабыць Мулявінымі»


Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm».

Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель» ды «Файне місто» ва Украіне, паразважаюць над тым, чым беларуская музыка можа зацікавіць замежных слухачоў, а таксама абароняць арыгінальнасць сваёй творчай прапановы і распавядуць пра свой шлях да беларускай мовы.

У праграме гучаць песні:

«Не 1» 3.20

«It’s all about love» 6.00

«Mova» 4.00

(музыка Юрыя Тарасевіча, словы Усевалада Доўбні)