Інстытут беларускай культуры. Занадта беларускі для БССР


Установа, створаная ў цяжкія гады наступстваў Першае сусветнае вайны і бальшавіцкага перавароту. Парастак беларускай Акадэміі навук.

У Інстытуце беларускае культуры сабраліся найлепшыя навукоўцы, якія апантана стваралі сучасную беларускую навуку. Што з імі сталася ў 30-я сталінскія гады? Хто здолеў перажыць рэпрэсіі? Якая сувязь паміж Інбелькультам 1920-х і Скарынаўскім цэнтрам 1990-х гадоў?