Індэкс талерантнасці беларусаў – у закрытым доступе


16 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень цярпімасці (талерантнасці).

Беларусы часта называюць самі сябе талерантнымі, іншыя нас – таксама. Ці не міф гэта? Ці можа мы проста абыякавыя?

Філосаф і ўніверсітэцкі выкладчык Аляксандр Сарна кажа, што Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук даследуе талерантнасць і выводзіць яе індэкс. Што праўда, у адкрытым доступе такой інфармацыі няма. Затое маецца сусветны рэйтынг міралюбнасці: «У ім мы – пры канцы першай сотні. Стабільна апярэджваем Расею, але саступаем той самай Літве».

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».