«Ілюжан». Джаз-ф'южан ад паазерскай русалкі ў «Belsat Music Live»


Калі сумясціць беларускі фольк з джазам, то атрымаецца прыблізна такая музыка, якую граюць героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

Гурт «Ілюжан», які аб’яднаў рокавых і акадэмічных музыкаў, пакажа жыўцом свае самыя яскравыя песні ўключна з прэм’ераю з будучага альбому. А вакалістка каманды Кацярына Папова распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра тое як сфармавалася яе ўнікальная спеўная манера, на якую звярнула ўвагу Ніно Катамадзэ.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Татачка» (словы Кацярыны Паповай, музыка Сяргея Харашкевіча)
  • «Барані Божа» (словы Кацярыны Паповай, музыка Сяргея Харашкевіча)
  • «Аднойчы на вулiцы» (кавер на песню Nino Katamadze & Insight «Once In The Street»)
  • «Як ніколі раней» (словы Кацярыны Паповай, музыка Сяргея Харашкевіча)
  • «Маценька» (словы Кацярыны Паповай, музыка Сяргея Харашкевіча)