Ільгінія – самае дзіўнае возера Беларусі. Едзем спраўджваць легенду аб прывідах


Каманда «Людскіх справаў» разам з прафесійнымі ўфолагамі Іллём Бутавым і Яўгенам Шапашнікавым накіравалася ў вёску Вайшкуны у Мядзельскім раёне. Каб спраўдзіць шматлікія гісторыі, якія мы чулі ад розных асобаў, у тым ліку і ад нашага аператара Васіля, які паходзіць з тых мясцінаў.

Мясцовыя кажуць пра шматлікія анамальныя зʼявы. Прывіды, дзіўныя шары ў небе ды НЛА. І ўсё гэта – у ваколіцах возера Ільгінія. Дзе згодна паданню прасталюдзін Віктар пакахаў Ільгінію, дзяўчыну шляхетнага паходжання. На жаль, разам яны быць не змаглі і былі спалены на дзвюх ладдзях у возеры. Мясцовыя кажуць, штоноч над возерам уздымаюцца два вялікія стаўпы свету – прывіды закаханых: «Я бачыў недзе апоўначы стаўпы плывуць па сярэдзіне возера«.

Туды мы і паехалі, каб правесці эксперыменты, якія прынеслі поспех. Што адбылося далей, глядзіце ў нашым рэпартажы!

Якія яшчэ паранармальныя з’явы хаваюць беларускія мясціны? Пра гэта – у поўным выданні праграмы «Людскія справы»:

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва -«Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Сачыце за намі ў Facebook ды Instagram і памятайце: для нас няма чужых праблемаў. Чакаем вашых каментароў!