Аналітык Украінскага інстытуту будучыні пракаментаваў перспектывы развіцця дачыненняў паміж Менскам ды Кіевам.
Сімвалічная сустрэча. Аляксандр Лукашэнка працягвае руку Кіеву. Чарнобыльскую АЭС кіраўнікі абедзвюх краінаў наведаюць ужо заўтра – у дзень гадавіны аварыі. Запланаваныя і перамовы Лукашэнкі з Парашэнкам.
Сярод планаў – наведаць не толькі АЭС, але і размешчаныя побач аб’екты. Галоўнай будзе ўвага да пытанняў радыяцыйнае бяспекі, што мае прынцыповае значэнне для жыхароў па абодва бакі мяжы. Таксама кіраўнікі маюць азнаёміцца з якасцю новага ахоўнага збудавання рэактара, захоўваннем адпрацаванага паліва і возьмуць удзел ва ўрачыстасцях ушанавання памяці ліквідатараў і пацярпелых. Запланаваныя на заўтра і перамовы Парашэнкі з Лукашэнкам, але ўжо ў Беларусі. У «Гарачым каментары» – аналітык Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.
«У Кіеве цудоўна разумеюць, што сябрам называць Лукашэнку неяк не выпадае. Таксама пачалі разумець, што адзінае, на што падкі Лукашэнка, гэта на выгаду. І на сёння Украіна спрабуе Беларусь зацікавіць. З іншага боку Беларусь кантралюе некалькі стратэгічных галінаў ва Украіне, і Кіеў вельмі моцна залежыць ад Беларусі. Самы просты прыклад – той жа самы рынак нафтапрадуктаў», – заўважыў Ігар Тышкевіч.
Больш – у відэа вышэй.
Глядзіце таксама: