Ігар Кузняцоў: Толькі ў савецкіх фільмах крычалі «За радзіму, за Сталіна»


Ваеннапалонныя – гэта вялікая катэгорыя удзельнікаў вайны, якія ў Беларусі да сённяшняга дня не маюць ніякага статусу, кажа Ігар Кузняцоў.

Паводле гісторыка, гэта ідэалагічнае пытанне.

Калі вярнуцца да праблемаў ваеннапалонных, трэба будзе гаварыць пра прычыны паражэнняў заходняга ваеннага округа і фронта. Трэба будзе задаваць пытанне, як так шмат людзей апынуліся ў палоне.

Трэба будзе ўспомніць пра загад ад 16 жніўня 1941 года № 270, які прадугледжваў, што ўсе ваеннапалонныя, незалежна ад прычынаў, як яны аказваліся ў палоне, абʼяляліся ворагамі народу, іх семʼі рэпрэсавалі.

Гэты пласт не падымаюць. Ён не адлюстраваны ў навучных даследваннях. Ён проста выкрэслены з гісторыі Беларусі.

Загінула больш 40 мільёнаў чалавек. Якое свята можа быць на фоне гэтага?

Размову Сяргей Падсасоннага з Ігарам Кузняцовым глядзіце ў «Гарачым каментары»