Ігар Кулей: Непрыезд Лукашэнкі – палягчэнне для еўрапейскай дыпламатыі


Журналіст «Белсату» напярэдадні саміту Усходняга партнёрства распавёў з Бруселю пра сваю сустрэчу з еўрапарламентаром,

Ужо заўтра ў Бруселі распачне сваю працу саміт «Усходняга партнёрства», на якім Беларусь прадстаўляць будзе міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Аляксандра Лукашэнка, як вядома, праігнараваў асабістае запрашэнне арганізатараў саміту. Таксама ў сталіцы Аб’яднанай Еўропы ўжо знаходзіцца і наш калега Ігар Кулей.

«У мяне сёння была сустрэча з еўрапарламентаром Богданам Здраеўскім – ён узначальвае ў ЕЗ камісію па дачыненнях з Беларуссю. Мы размаўлялі пра перспектывы Беларусі ва Усходнім партнёрстве, ці непрыезд Лукашэнкі моцна шакаваў брусельскіх палітыкаў. На гэта ён сказаў, што ў Бруселі ніякіх праблемаў з гэтым няма. Нават можна сказаць, што для бельгійскай і еўрапейскай дыпламатыі гэта было палягчэнне, таму што візіт такога палітыка як Аляксандр Лукашэнка гэта заўсёды праблема, як тлумачыцца перад сваймі выбарцамі за такія кантакты», – заявіў Ігар Кулей.