Ігар Аліневіч: За 20 гадоў дыктатуры Беларусь ператварылі ў суцэльную турэмную зону


Актывіст анархічнага руху Ігар Аліневіч каментуе апошнія затрыманні і хапуны КДБ.

За 20 гадоў дыктатуры Беларусь ператварылі ў турэмную зону. Усё забаронена, у людзе забралі ўсё, што можна было забраць. Наперадзе толькі прорва.

Рэжым жыве вобразамі ўнутраных і вонкавых ворагаў. ЗША, Еўропа хочуць нас разваліць, украінскія радыкалы, цяпер чарга анархістаў. Ёсць спецыфічны момант, чаму анархісты. Калі вы заўважылі па рэакцыі народу, анархісцкія лозунгі спадабаліся.

Пагрозы ў Беларусі высмоктваюць з пальца. А калі высмоктваеш з пальца, атрымліваюцца парадоксы. Змешваюць нацыяналістаў і анархістаў, баевікоў і пратэстоўцаў. Эклектыкая, якая не мае сэнсу.

Я б хацеў, каб звычайныя грамадзяне, якія не згаджаюцца з тым, што адбываецца, якія хочуць пратэставаць, арыентаваліся на сябе, ядналіся і дзейнічалі ў сваіх калектывах, а не ішлі за правадырамі. Сіла ў народнай самаарганізацыі.