І што сказаў бы кароль Баторый?! Жарсці вакол Старога замку ў Горадні


Вакол аднаўлення замку Баторыя ў Горадні ідуць гарачыя спрэчкі. У найбліжэйшыя месяцы плануецца пачаць рэстаўрацыйныя працы.

Аднак праект архітэктара Уладзіміра Бачкова, які зацвердзілі ды на падставе якога будынак будзе аднаўляцца, шмат якія адмыслоўцы лічаць недапрацаваным. Ды нават кажуць пра тое, што, калі праект будзе рэалізаваны ў такім выглядзе, мы можам згубіць сапраўдны гістарычны помнік, а замест яго атрымаць «дыснэйлэнд». Гісторыкі просяць пачакаць, зрабіць дадатковыя даследаванні і давесці праект да розуму. Аднак чыноўнікі чакаць не збіраюцца.

Глядзіце сюжэт ад 7:20 хвіліны.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»

Хочаш паміраць – плаці камунальнаму прадпрыемству

Цікавы падыход полацкіх чыноўнікаў да аказання рытуальных паслугаў пры пахаванні.

Усё пачалося ў 2015 годзе, калі мясцовыя раённыя ўлады па-свойму прачыталі Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе». Пасля чаго перадалі вясковыя могілкі на баланс камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Рытуал». Хацелі як лепш, а атрымалася як заўсёды – за інавацыйныя ідэі чыноўнікаў давялося заплаціць звычайным жыхарам Полацку.

Канфлікт вакол крамы ў Ашмянах

Шматразовыя суды, скаргі ў мясцовую адміністрацыю ды ўзаемныя шкодніцтвы – гэтак выглядаюць адносіны суседзяў.

У такой сітуацыі, калі паміж бакамі няма дыялогу і ўзаемнай павагі, развязаць канфлікт мусяць законы. Наколькі іх адказна і аб’ектыўна выконвае ашмянская адміністрацыя?