Хто замінаў шукаць педафілаў у Адміністрацыі прэзідэнта?


Петыцыі да генпракурора з нагоды надта мяккага выраку аднаму з фігурантаў буйной педафільскай справы, у межах расследавання якой ахвярамі называліся да 10 тысяч хлопчыкаў, падпісалі ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек.

Хіба можна абыякавасць грамадства патлумачыць калядна-навагоднім перыядам? Што з намі?

Андрэй Маханько, ініцыятар петыцый і кіраўнік арганізацыі «Разуменне», кажа, што ў іншых краінах падчас падобных выпадкаў розгалас у СМІ і грамадстве быў вялізны.

«У нас жа магільнае маўчанне, можна сказаць. У той самай Латвіі судзілі дэпутатаў і ўрадоўцаў. У Беларусі толькі ходзяць чуткі, што педафілам сярод супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта быў не толькі Вячаслаў Давыдовіч», – распавядае Андрэй Маханько.

Петыцыя пайшла таксама ў МУС і Следчы камітэт – з патрабаваннем правесці расследаванне датычна асобаў, які маглі замінаць абʼектыўнаму следству і суду.

«Даходзяць сведчанні, што грамадзянін такі прыбег у пракуратуру, пайшоў да адных, другіх…», – кажа госць праграмы.

Падрабязней пра скандал – у «Размове Мацкевіча».

ІЧ belsat.eu