Хто ўвойдзе ў беларускі спіс сексуальных злачынцаў?


Заснавальнік аб’яднання «Разуменне» Андрэй Маханько заклікае стварыць у Беларусі па нядаўнім прыкладзе Польшчы адкрыты спіс сексуальных злачынцаў.

У яго маглі б увайсці, напрыклад, фігуранты нядаўняй крымінальнай справы, калі ахвярамі сталі 10 тысяч хлопчыкаў. Гаворка вядзецца аб прадстаўніках кіроўнай «вертыкалі», бізнесоўцах, асобах з артыстычных колаў.

Па словах эксперта, у Беларусі штогод фіксуецца 500-600 выпадкаў сексуальнага гвалту над дзецьмі. Рэальную ж іх лічбу трэба памнажаць на 10.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра плюсы і мінусы падрыхтаванага МУСам законапраекта па барацьбе з хатнім гвалтам – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Андрэем Маханько.