Хто ўцякае ў Еўропу, а хто не можа? Статкевіч пра расейскую пагрозу. Рэпартаж з калыскі эпідэміі Зіка


Ад людскіх коркаў на грэцка-македонскай мяжы да калыскі вірусу Зіка. Каманда «ПраСвету» падсумоўвае найважнейшыя падзеі тыдня.

Хто штурмуе Еўропу і хто, на думку НАТА, у гэтым вінаваты?

Балканы перастаюць быць транзітным шляхам для мігрантаў з Блізкага Усходу: спачатку тут паставілі платы, а цяпер увялі дзённыя квоты на прапусканне ўцекачоў. Ужо сёння 25 тысячаў асобаў заблакаваныя ў Грэцыі. Да канца сакавіка іх тут будзе семдзесят. На гэтым тыдні яны штурмавалі сцяну на мяжы з Македоніяй, паліцыя ўжыла газ.НАТА робіць заяву, хто вінаваты ў гэтым хаосе. Матэрыял Дзяніса Дзюбы[/vc_column_text][vc_single_image image=”128287″ img_size=”large”][vc_column_text]

«У Еўропу ўцякаюць тыя, хто мае грошы. Сапраўдныя ўцекачы сядзяць у балоце»

Хто перажывае найбольшую драму ў канфлікце з «Ісламскай дзяржавай»? Чым адрозніваюцца курды і езыды ад арабаў? Чаму ісламісты лічаць курдаў-езыдаў сатаністамі? Чаму рэлігія гэтых людзей застаецца таямніцай і сёння?[/vc_column_text][vc_single_image image=”128264″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Госць у студыі – доктар Артур Радзевіч, даследнік курдаў і езыдаў, які жыў у лагеры для ўцекачоў у Іраку. Эксперт паказвае свае фотаздымкі з Іраку, Сірыі ды Турцыі ды распавядае гісторыі звязаныя з імі.

Злучаныя штаты – Расейская федэрацыя: параўнанне вайсковае моцы

[/vc_column_text][vc_single_image image=”128269″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]З часоў халоднай вайны мы не назіралі такога напружання на лініі Масква-Вашынгтон. Пачаўшы бамбаванні ў Сірыі, Уладзімір Пуцін развязаў апасродкаваную вайну з ЗША. Магутныя арміі дзвюх краін апынуліся па розныя бакі шматпалярнага канфлікту. Алег Мініч параўноўвае амерыканскі і расейскі арсеналы.

Мікалай Статкевіч: «Перад выбарамі прэзідэнта ў 2018 г. Расея захоча забраць Беларусь»

На мінулым тыдні амерыканскі часопіс «Форбс» апублікаваў артыкул дырэктара прыватнай выведвальнай кампаніі «Stratfor». Аўтар тэксту тлумачыць стратэгію Расеі на прыкладзе дзесяці розных мапаў – сельскай гаспадаркі, сеткі чыгунак і г.д. Галоўная выснова – Масква імкнецца будаваць зону ўплыву ў нашым рэгіёне а таму не пакіне спробаў узяць пад кантроль Украіну. Як Расея ўплывае на Беларусь? Якія дзве галоўныя хібы беларускай арміі? У чым асноўная пагроза незалежнасці? Што нам рабіць каб захаваць самастойнасць? У якім выпадку Расея можа перайсці да адкрытай агрэсіі? На пытанні Сяргея Пелясы адказвае падпалкоўнік запасу, былы кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч.

Трамп – Клінтан. Што далей?

[/vc_column_text][vc_single_image image=”128292″ img_size=”large”][vc_column_text]Гілары Клінтан і Дональд Трамп – вядуць у пакуль яшчэ толькі ўнутрыпартыйнай гонцы на прэзідэнцкае крэсла ў Злучаных штатах. Такія вынікі гэтак званага «супер-аўторку», дня, калі праймарыз праходзіць адначасова ў 12 штатах і высоўваецца найбольшая колькасць дэлегатаў, што на зʼездах партыяў будуць абіраць кандыдатаў на прэзідэнта. Чаго чакаць ад лідараў гонкі? Матэрыял Усевалада Шлыкава[/vc_column_text][vc_column_text]

Куба: гандаль з дыктатурай

Хоць дзяржсакратар ЗША Джон Кэры не паедзе на Кубу, з прычыны пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека, але паводле Белага Дому гістарычны візіт Барака Оўбамы на выспу Свабоды адбудзецца. І хутчэй за ўсе нават у сакавіку. Прэзідэнт ЗША выканаў абяцанне і накіраваў у Кангрэс план закрыцця скандальна-вядомай турмы, якая знаходзіцца на вайсковай базе ЗША ў кубінскай затоцы Гуантанама.[/vc_column_text][vc_column_text]

Спецыяльны рэпартаж з бразільскай калыскі вірусу Зіка

На гэтым тыдні медыкі абвесцілі вынікі даследаванняў. Вірус Зіка сапраўды выклікае мікрацэфалію ў дзяцей, ды неўралагічнае расстройства ў некаторых дарослых. Зіку пераносяць камары, што жывуць у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы і часткова ў Азіі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя называе хваробу пагрозай планетарнага маштабу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”128278″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Першы выпадак Зікі зарэгістравалі ў Славаччыне. Найбольш пацярпелых ад вірусу зафіксавана ў Бразіліі. Нашая карэспандэнтка Вольга Ермалаева-Франко пабывала ў штаце Баія, дзе пачалася грозная ліхаманка.