Кожны з нас Хто і навошта падтрымлівае бізнес на крыві?


Што такое Курапаты, і чаму бальшыня беларусаў не ведае пра гэтае месца? Ток – шоу «Кожны з нас» прыводзіць бясспрэчныя доказы таго, што тут расстрэльвалі менавіта сталінскія каты.

Супрацьстаянне ў Курапатах не сціхае ўжо чатыры месяцы. Рэстаран «Поедем поедим» збудавалі даслоўна за дзясяткі метраў ад магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У той жа час абаронцы рэстарану патрабуюць не чапаць прыватнага бізнесу.

У ток – шоу вы пачуеце абодва бакі канфлікту. Былы чыноўнік Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі на пальцах тлумачыць, што парушэнні ў часе будоўлі рэстарану былі з моманту землеадводу, а таксама ведамства не выдала рэстаратарам дазволу эксплуатаваць аб’ект. Ці адкажуць бізнесоўцы за гэта?

Глядзі таксама
Каментары