«Хочуць пасадзіць стрэлачнікаў», – шахцёры пра эксперымент на «Беларуськаліі»


«Віну за трагедыю ў Салігорску хочуць ускласці на стрэлачнікаў, а кіраўніцтва працягне парушаць правілы бяспекі, рызыкуючы жыццём людзей дзеля дадатковых даходаў». З гэткімі зваротамі ў да «Белсата» звярнуліся, незалежна адзін ад аднога, ужо больш за 5 шахцёраў трэцяга рудаўпраўлення, дзе ў мінулую пятніцу загінулі двое работнікаў.

Што ж выклікае абурэнне працаўнікоў Беларуськалія і як бачаць гэтую трагедыю тыя, хто непасрэдна працуе ў забоях? А што кажа на гэта адваротны бок? Глядзіце на відэа ў праграме «Давайце разбірацца».

Станіслаў Івашкевіч, «Белсат»

Фота – kali.by