Мaю прaвa Хірург зрабіў з жанчыны інваліда і знік


На пачатку красавіка спадарыня Тамара Болазь легла ў хірургічнае аддзяленне Слуцкае цэнтральнае раённае лякарні для выдалення жаўцяка. Пасля аперацыі 67-гадовай жанчыне штодня рабілася ўсё горш і горш.

Дактары пры гэтым казалі, што ўсё ў норме. А праз два тыдні вадкасць з брушыны прарвала рану і выйшла вонкі. Спадарыня Тамара перанесла яшчэ адну аперацыю і затым амаль месяц рэанімацыі. У жніўні жанчына пакінула лякарню на вазку і з першаю групаю інваліднасці. Цяпер яна разам з мужам – спадаром Анатолем – намагаецца прыцягнуць лекараў Слуцкае цэнтральнае лякарні да адказнасці за нядбайнае дачыненне да пацыентаў.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Апытанне: чаму лекары робяць памылкі?
  • У рубрыцы «Ведай свае правы!» – парады адмыслоўцы.
  • Нашыя карэспандэнты пад’ехалі да фермы клеткавае зверагадоўлі.
  • У Капыльскім раёне непрыбраная кукуруза дачакалася снегу.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

 

Глядзі таксама
Каментары