Мова Нанова Хіп-хоп па-беларуску


З якіх элементаў складаецца культура хіп-хопу? Што такое рэп-батл, фрыстайл, эмсі, флоў? Якім чынам дасягаецца гукавы эфект пад назвай «скрэтчынг»? Ці ёсць у ангельскіх тэрмінаў хіп-хопу беларускія адпаведнікі? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з Ангстам – беларускім рэперам, паэтам і перакладчыкам Віталём Рыжковым.

Хіп-хоп – культурніцкі напрамак, што зарадзіўся ў асяродку працоўных у 70-ыя гады ў Нью-Ёрку як ідэйны пратэст супраць няроўнасці і несправядлівасці

Рэп – музычны жанр, рэчытатыўнае выкананне вершаў пад рытмічную музыку

Эмсі / МС / Майстар цырымоніяў – артыст, які ў суправаджэнні электроннай танцавальнай музыкі прамаўляе рэп

Брэйкданс – вулічны танец, адна з плыняў хіп-хоп культуры

Бі-бой – танцор брэйкдансу

Графіці – від вулічнага мастацтва, выявы і надпісы, надрапаныя, напісаныя або намаляваныя на сценах

Гострайтар – ананімны аўтар тэкстаў песень на замову

Хейтар – зацяты ненавіснік

Рэп-батл – спаборніцтва (рус. соревнование) у рэпе

Дыс/Біф – супрацьстаянне (рус. противостояние)

Біт / мінусоўка – запіс музычнага твору, у якім адсутнічае вакал або нейкі інструмент; часта выкарыстоўваецца як аснова для стварэння самастойных кампазіцый у стылі хіп-хоп

Сэмпл – кавалак мелодыі

Скрэтч, скрэтчынг – гукавы эфект, які ствараецца пры драпанні вінілавай плыткі (рус. пластинки)

Рэчытатыў

Скіл – узровень, уменне, навык

Панчлайн – моцны радок

Даблрайм – двайная рыфма

Флоў/фастфлоў – ад анг. «плынь», выкананне

Олдскул / «старая школа» – самы ранні жанр хіп-хопу

Грайм – брытанскі рэп-жанр

Фрыстайл – імправізацыя ў рэпе

Акраманаграма рыфмовая – стык рыфмаў

Рознанаціскная рыфма – рыфма, якая падае на розныя склады

Манарым – верш, радкі якога яднаюцца адной рыфмай

Альтэрнанс – чаргаванне рыфмоўкі

Алітэрацыя / сугуччарус. созвучие

Слэм – дзеянне публікі на канцэртах, пры якім людзі штурхаюцца (рус. толкаются)

Паэтычны слэм – двубой паміж паэтамі ў імправізацыі

Гуказапісрус. звукозапись

Вокладкарус. обложка

Бейсболка = кепка

Брылёкрус. козырек[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Каментары