Агляд падзеяў культуры Гурт «Onuka» прысвяціў альбом Чарнобылю


Альбом называецца «Адлік», і кожны трэк распавядае пра пераломныя моманты ў жыцці Наталлі – стварэнне гурта, падзеі Майдану і, ўласна, аварыю на ЧАЭС.Яны спалучаюць сінтэзатар з украінскаю бандураю, электронную танцавальную музыку – з этна. Кіеўскі гурт «Onuka» выступіў з сольным канцэртам у Менску на пляцоўцы «Prime Hall».Праект Наты Жыжчанкі і cаўнд-прадзюсара Яўгена Філатава прыехаў да нас з новым міні-альбомам, прысвечаным чарнобыльскай катастрофе. Тут крыецца асабістая гісторыя – бацька вакалісткі быў ліквідатарам, Ната чула пра Чарнобыль з маленства, а ў інстытуце пісала дыпломную працу пра наступствы аварыі на Палессі. Яна сама часта бывае ў Зоне, уражанні ад паездак трансфармаваліся ў музыку: «Мне там вельмі спакойна і гарманічна, я адпачываю душою. Мне падабаюцца людзі, якія там засталіся. Нягледзячы на тое, што Зона нібыта брудная, я адчуваю там чысціню ў людзях, прыродзе, настроі».Кожны трэк «Адліку» распавядае пра пераломныя моманты ў жыцці Наталлі – пра стварэнне гурта, падзеі Майдану і, ўласна, аварыю на ЧАЭС: у кампазіцыі «1986» гучаць сапраўдныя перамовы пажарных дыспетчараў.

У Менску гурт выступіў пашыраным складам з васьмі музыкаў: у сучасны танцавальны саўнд чароўна ўпляталіся цымбалы, сапілкі, акарына, трэмбіта або бугай. Гэта ў Наталлі сямейнае: ейны дзядуля быў вядомым майстарам фальклорных інструментаў, таму і назва гурта – «Унучка». Спявачка ўзгадвае: «Мне вельмі хацелася б, каб маладое пакаленне звярнула ўвагу на тое, як выглядаюць і гучаць народныя інструменты. Гэтаму не вучаць у школе, а яны вельмі глыбокія, незвычайныя, трагічныя, меланхалічныя».Праект «Onuka», якому няма і трох гадоў, – адзін з найпапулярнейшых ва Украіне (іх дэбютны альбом колькасцю спампоўванняў абышоў нават «Океан Ельзи»). Гурт адмовіўся ад канцэртаў у Расеі. Да нас ён прыязджае ўжо другі раз, адзначаючы асаблівую энергетыку беларускае публікі. Музыкаў доўга не адпускалі са сцэны, а салістка назвала дату наступнай сустрэчы – 13 жніўня на «Mirum Festival».Іншыя тэмы:Беларусь развіталася з Нілам Гілевічам.Японскі Чарлі Чаплін і чаму «Мужчыну жывецца цяжка»?Натуем успаміны разам з «Архівам вуснай гісторыі».Апошні дом з калоніі Варбургаў – на выставе ў Берасці.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, Наста Храловіч, «Белсат»

Каментары