Мова Нанова Гуляйце ў настольныя гульні па-беларуску – з праграмай «Мова нанова»!


Кожны з нас у дзяцінстве гуляў у лато, кідаючы кубік і перастаўляючы фішкі. Потым, як сталі студэнтамі, усе павальна захапляліся «Манаполіяй». А што ж сёння? Ці гуляюць цяпер у настольныя гульні беларусы? А калі гуляюць, дык у якія? Ці маем свае аналагі «Манаполіі», «Імаджынарыюму» і іншых сусветна вядомых гульняў? Пра гэта аўтары перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з аўтарам папулярных беларускіх настолак «Казачнік» і «Багач» Змітром Афанасенкам, які не толькі распавядзе пра папулярныя сёння гульні, але і пакажа, як у іх гуляць.

Гульнярус. игра

Гулецрус. игрок

Нацешыцца = нагуляцца

Настолка = настольная гульня

Забаўляльнырус. развлекательный

Адукацыйнырус. образовательный

Творрус. произведение

Малюнакрус. рисунок

Стваральнікрус. создатель

Аматаррус. любитель

Натхніццарус. вдохновиться

Захоплівацьрус. захватывать

Захапляццарус. увлекаться

Надрукавацьрус. напечатать

Асобнік = экзэмпляр

Карткарус. карточка

Мабільнае прыкладанне / дадатакрус. мобильное приложение

Сучаснырус. современный

Сусветнырус. всемирный

Беларускія настолкі:

  • «1514»
  • «Прастол Вялікага Княства Літоўскага»
  • «Гаспадар цмокаў»
  • «Разам»
  • «Мова»
  • «Вежа»
  • «На трох кітах»
  • «Казачнік»
  • «Багач»
Каментары