Мова Нанова Гульня «Што? Дзе? Калі?»


Што значыць «пажартаваў, як аўтар»? Якія пытанні ў знаўцаў атрымалі назву «свечка» і «труна»? Каго завуць камандным дурнем і што ён для гэтага робіць? Хто з беларускіх гульцоў «Што? Дзе? Калі?» заваяваў «Крышталёвую саву» ў замежжы?

Пра гэта і яшчэ шмат пра што вы даведаецеся ад вядоўцаў «Мова Нанова» Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі, а таксама госця перадачы Паўла Свярдлова, уладальніка «Крышталёвай савы».Гульня – рус. игра, гулец – рус. игрокЗнаўца – рус. знатокВядоўца = вядучыПытанне – рус. вопросАўтар пытанняФорма пытання – тое, пра што менавіта пыталіся ў знаўцаў. Калі адказаць трэба назву рамана, а каманда ў бланку запісала яго аўтара, адказ не будзе залічаны. За «форму» звычайна адказвае пэўны гулец. Пра яго кажуць: «Трымае форму».«Узяць» пытанне – даць дакладны адказДуаль – калі на пытанне ёсць два роўнаўзначныя адказы.Хвіліна абмеркавання – рус. минута обсужденияМазгавы штурмБліц – тры пытанні па 20 секунд на абмеркаванне кожнага.Круціць (курыць) пытанне – абмяркоўваць, прыдумляць розныя версіі.Свечка – пытанне, якое ўжо недзе задавалі.Труна/ дамавіна (рус. гроб) – вельмі складанае пытанне, на якое ніхто ў залі не адказаў.«Задушыць» (версію, адказ, каго-небудзь) – калі падчас хвіліны абмеркавання гучаў дакладны адказ, але капітан выбраў іншую версію.«Пажартуй, як аўтар» – калі ад знаўцаў патрабуецца здагадацца, што менавіта аўтару пытання падалося цікавым. Часам гэта зусім не цікава.Час – слова, якое азначае, што пытанне скончанае і пачынаецца хвіліна абмеркавання.Дзесяць секунд – апошняя частка хвіліны абмеркавання. За гэты час капітан каманды мусіць вызначыцца з адказам. У тэлевізійным ШДК адзначаецца гукавым сігналам, у спартовым вядоўца кажа: «Дзесяць секунд!».Шэсцьдзясят першая секунда – калі каманда прыдумала дакладны адказ адразу пасля таго, як здала паперку з іншым адказам.Дакладны (слушны) адказ – рус. точный ответЗалічыць адказ – рус. засчитать ответЛастаўка (рус. ласточка) – дзяўчына, якая «лётае» паміж шэрагамі ды збірае ў знаўцаў бланкі з адказамі.Крыніца інфармацыі – рус. источник информацииАсабісты досвед аўтара (АДА) – калі аўтар пытання грунтуецца не на агульнадасяжных крыніцах, а на сваіх субектыўных назіраннях. Знаўцы такое не вельмі паважаюць. (Гл. «Пажартуй, як аўтар»)АпеляцыяВерсіяКапітан камандыГенератар ідэяў – роля ў камандзе па «Што? Дзе? Калі?». Яго задача – выбудаваць канцэпцыю абмеркавання на падставе інфармацыі, што ўтрымліваецца ў пытанні.Камандны дурань – роля ў камандзе па «Што? Дзе? Калі?». Чалавек, які незвычайнай думкай, жартам ці проста дзіўным учынкам можа вывесці каманду з тупняку.Каментар – тлумачэнне да правільнага адказу. Пасля яго палова знаўцаў пляскае сябе па лобе: «Ааааааа!» – а палова па-ранейшаму не разумее, пра што ўвогуле вялося.Тэлеглядач – рус. телезритель«Крышталёвая сава» (рус. хрустальная сова) – галоўны прыз у гульні «Што? Дзе? Калі?», сімвал мудрасціТэлехатка – месца, дзе адбываюцца здымкі маскоўскай праграмы «Што? Дзе? Калі?».Сінхрон – турнір па спартовым «Што? Дзе? Калі?», які адначасова гуляецца ў некалькіх месцах (гарадах, краінах) па адных і тых жа пытаннях.

Каментары